116  
3  

Cпасылкі
Рух «За Свабоду»

Паветра.net





Бясплатня Хостынг


Звернеце ўвагу! Каб "палегчыць" працу аматарам назіраць за намі, праверце на бяспеку свой кампутар і IP адрас.
Узнай свой IP адрес
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь


Улада і апазіцыя


Фільм "ПЛОШЧА".
Мы доўга думалі, як лепш усяго апісаць дачыненне ўлады да народа, якія факты прывесці ў прыклад, як растлумачыць усе тонкасці палітычнага жыцця ў краіне. І мы дашлі да высновы, што лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць. Якім бы павольным не быў Ваш інтэрнэт, мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэты фільм запампаваць усёткі варта.


рэпрэсіі СВАБОДА
падман ПРАЎДА
бязмежжа  СПРАВЯДЛІВАСЦЬ

СВАБОДА, ПРАЎДА, СПРАВЯДЛІВАСЦЬ

 

АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ ПЕРАДВЫБАРЧАЙ ПРАГРАМЫ

АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА


Людзі – галоўнае багацце нашай краіны. Іх нельга прыніжаць, прымушаць ісці супраць сумлення. Гэта вядзе краіну ў тупік.

Толькі новы Прэзідэнт здолее адкрыць для Беларусі новыя магчымасці.

Мая праграма будуецца на трох фундаментльных каштоўнасцях:

Свабода, Праўда, Справядлівасць.

Рэалізацыя праграмы дасць Беларусі:

_       новыя магчымасці для краіны і яе грамадзян
_       новыя рынкі збыту прадукцыі
_       новыя працоўныя месцы
_       павагу да Беларусі і яе грамадзян ва ўсім свеце
_       упэўненасць у заўтрашнім дні

Пры новым Прэзідэнце:

_       будзе адменена ганебная кантрактная сістэма
_       знікне атмасфера страху
_       улада будзе выбірацца, а не прызначацца
_       спыніцца самаізаляцыя краіны
_       людзі здолеюць годна зарабляць дома, а не шукаць заробку на чужыне
_       заахвочванне добрай працы стане больш важным, чым пакаранне за дрэнную

Беларусі патрэбна энергія перамен

Беларусь загразла ў мінулым. У нас не стабільнасць, а застой. Увесь свет ідзе наперад, а Беларусь топчацца на месцы. Паглядзіце на ўзровень тэхналогій, заробкаў, на якасць жыцця! Гісторыя вучыць, што падобная “стабільнасць” канчаецца грамадскімі катаклізмамі. Беларусі патрэбны новы стыль кіравання, арыентаваны на развіццё, супрацоўніцтва, заахвочванне ініцыятывы.

У маю каманду ўваходзяць сумленныя і дасведчаныя прафесіяналы, прызнаныя ў свеце спецыялісты, патрыёты Радзімы. Наша праграма – вынік сур’ёзнага аналізу патэнцыялу нашай краіны.

Наша задача – стабільнае развіццё. Галоўная мэта – стварыць умовы, каб чалавек змог найбольш поўна рэалізаваць свае магчымасці.

Дэталёвая інфармацыя на афіцыйным сайце А. Мілінкевіча
МІЛІНКЕВІЧ Аляксандр. Адзіны